6 траўня 2024, панядзелак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малако даражэе

6

У Беларусі закупачныя кошты на малако, якое закупляецца для дзяржаўных патрэбаў, падвышаныя ў сярэднім на 10%.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў №387, паведамляе БелТА.

Закупачныя кошты на малако «Экстра» зараз складаюць Br1000 за 1 кг, вышэйшага гатунку - Br785, першага гатунку - Br725, другога гатунку - Br415. Раней яны складалі адпаведна Br905, Br715, Br660, Br380.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, цяперашняе падвышэнне закупачных коштаў на малако звязанае з ростам выдаткаў на яго вытворчасць. «Апроч гэтага дадзеная мера неабходная, каб паставіць айчынных вытворцаў у роўныя ўмовы з вытворцамі суседніх краінаў, дзе закупачныя кошты на малако больш высокія», - адзначылі ў міністэрстве. Чакаецца, што падвышэнне коштаў на малако ў кошт дзяржаўных патрэбаў істотна не адаб'ецца на ўзроўні рознічных коштаў на гатовую малочную прадукцыю на ўнутраным рынку.

У апошні раз закупачныя кошты на малако былі падвышаныя ў сярэднім на 10% у лістападзе 2009 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках