18 траўня 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да «Дажынкаў-2010» Ліда атрымае свой Лядовы палац

11

На падрыхтоўку і правядзенне «Дажынак-2010» у Лідзе выдаткуюць каля 500 мільярдаў рублёў.

У горадзе са 100-тысячным насельніцтвам шмат аб'ектаў інфраструктуры, якія неабходна абнавіць да фэсту. Усяго ў спісе на капітальны рамонт і рэстаўрацыю - больш за 300 жылых дамоў, установаў і сацыяльных аб'ектаў. Да свята намечана ўвесці ў строй Лядовы палац, спорткомплекс з тэніснымі кортамі. Набудць новае аблічча і ўсе цэнтральныя вуліцы горада, паведамляе тэлеканал СТВ.

«Будуць задзейнічаныя ўсе формы ўласнасці. Вядома ж, будзе аказаная бюджэтная падтрымка. Мы павінны зрабіць дыхтоўна ўсё - якасна, з найменшымі выдаткамі. Да працы будуць прыцягнутыя аблвыканкам і райвыканкам. Будуць прыцягнутыя крэдытныя рэсурсы і аблігацыйныя пазыкі», - заявіў намеснік прэм'ер-міністра Іван Бамбіза.

Як перадае дзяржтэлеканал, бетоншчыкі працуюць на будаўнічай пляцоўцы з самай раніцы. Брыгада нават перекуры адмяніла. Такая стараннасць лёгка тлумачыцца. Да «Дажынкаў» неабходна ўвесці ў строй Лядовы палац. І хоць засталіся толькі аздабленчыя працы, часу на адпачынак няма. Сваіх першых наведнікаў Лідскі лядовы палац прыме ўжо ў верасні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках