20 траўня 2024, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі разоў ён «стамляўся» за 16 гадоў?

63

Блогеры палічылі, колькі разоў Аляксандр Лукашэнка казаў, што «стаміўся і не ведае, ці будзе ўдзельнічаць у выбарах».

Падлік падвёў блогер malishevsky.

8 гадоў ва ўладзе: «Наеўся»

«Я восем гадоў - Прэзідэнт. Паверце, я ўжо ўлады «наеўся» столькі, што Вам і не снілася»

У інтэрв'ю праграме «Сегодня» НТВ

9 гадоў ва ўладзе: «Наеўся»

«Дарагія мае, родныя, я наеўся ўлады, мне шапка Манамаха не патрэбная, я не прыязджаю ў Крэмль, каб схапіць якую-небудзь сцяну і звезці ў Беларусь»

На прэс-канферэнцыі расейскім рэгіянальным журналістам

11 гадоў ва ўладзе: «Наеўся»

«І справа тут не ў «дзяльбе ўлады». Я ўжо ўлады «наеўся». За дзесяць гадоў свайго прэзідэнцтва далей няма куды».

На прэс-канферэнцыі з расейскімі рэгіянальнымі смі

12 гадоў ва ўладзе: «Наеўся»

«Я абараняю не сябе. Я ўжо «наеўся» гэтай улады. Для мяне вельмі важна паставіць моцную кропку ў гэтым жыцці для таго, каб нікому, хто прыйдзе пасля мяне, не захацелася павярнуць назад краіну, каб краіна ішла гэтым шляхам, каб мы, якія знаходзімся ва ўладзе, былі годныя ўласнага народа».

Выступ на трэцім Усебеларускім сходзе

15 гадоў ва ўладзе: «Наеўся»

«Хачу сказаць адкрыта: Лукашэнка ўжо дастаткова ва ўладзе, наеўся ёю, і пытанне ў тым, у імя чаго я імкнуся яе захаваць. У мяне заўсёды была адна мэта - захаваць суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны. Я хачу, каб народ нармальна жыў, каб на гэтым лапіку зямлі людзі адчувалі сябе дома. Вось мэта ўсёй маёй уладнай палітыкі»

На сустрэчы з міністрам замежных справаў Эстоніі

15 гадоў ва ўладзе: «Шчыра, стаміўся»

«Нядаўна размаўляў з адным вельмі багатым чалавекам, які інвестуе ў нашую краіну. Добрая такая была размова. Ён пачынае таксама мне кшталту такога распавядаць — пра дыктатуру, пра парадак, пра усё, потым кажа: «Вось вы не першы год, вы стаміліся — не стаміліся?..» Я кажу: «Шчыра, стаміўся». Вось я калі быў кіраўніком і працаваў у прамысловасці, і на сяле асабліва... Прачынаешся і ў акно адразу: уборка ідзе, надвор'е добрае — добра. Дождж дзень, два, тры — часам сябе замардуеш настолькі (а ты ж не зменіш гэтае надвор'е, ну што там бедаваць), што трэці дзень да канца ўжо ледзь дажываеш. Думаю: ну ўсё, адарваўся, дэпутатам стаў, потым Прэзідэнтам, ну ўжо ж далей ад зямлі. Але ўсё адно кожную раніцу гляджу….Разумееце? Вось як было раней, калі ты непасрэдна за гэта адказваў, так і засталося. Гэта павінны бачыць людзі. Ты ўсё павінен перажываць».

На прэс-канферэнцыі з расейскімі журналістамі

16 гадоў ва ўладзе: «Напрацаваўся»

«Я ўжо, шчыра кажучы, напрацаваўся. Калі вы знойдзеце іншага прэзідэнта, дык страху не будзе. Усё адно рана ці позна яго трэба будзе знайсці. Калі знойдзеце – добра».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках