8 траўня 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады сабраліся выпускаць кітайскія аўтамабілі

22

Беларусь аднавіла перамовы з кітайскай кампаніяй Cherry пра стварэнне вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

Пра гэта, як перадае БелаПАН, 28 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Мінэканомікі Уладзімір Дзернавы.

Ён нагадаў, што яшчэ ў мінулым годзе распрацоўваўся бізнес-план па стварэнні вытворчасці ў Беларусі кітайскіх легкавых аўтамабіляў. Арыенціровачны кошт праекта складаў каля 260 млн. даляраў.

Аднак па просьбе кітайскага боку распрацоўка бізнес-плана была прыпыненая. «Мінулы год быў крызісным, таму распрацоўка бізнес-плана і яго ўзгадненне не былі даведзеныя да завяршальнага этапу», - адзначыў Дзернавы.

Таксама, па яго словах, кітайскі бок выставіў беларускаму боку шэраг невыканальных патрабаванняў, у прыватнасці, па аб'ёмах інвестыцый у рэалізацыю праекта і патрабаванне, датычнае гарантаваных паставак аўтамабіляў на расейскі рынак.

«Зараз перамовы працягваюцца, але працэс некалькі запаволіўся. Гэта звязана з уваходжаннем Беларусі ў Мытны саюз і нявызначанасцю з пошлінамі на імпартныя аўтамабілі», - сказаў Дзернавы.

У сваю чаргу, намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў нагадаў, што кампанія Cherry выйграла конкурс на арганізацыю ў Беларусі вытворчасці легкавых аўтамабіляў.

«Пакуль не магу каментаваць, які гэта будзе аўтамабіль, але кітайскае аўтамабілебудаванне актыўна развіваецца. І не здзіўлюся таму, што яны будуць паціснуць еўрапейскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў », - адзначыў Філонаў. Акрамя таго, нагадаў ён, кітайскі вытворца легкавых аўтамабіляў Geely купіў шведскі канцэрн Volvo больш чым за 2 млрд. даляраў.

«Гэта таксама сведчыць аб вялікім патэнцыяле кітайскага аўтамабілебудавання», - падкрэсліў намеснік міністра.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках