10 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Лявонаў: На мяне ціснулі і пагражалі адправіць у калонію ў Глыбокім (Відэа)

6
Юры Лявонаў: На мяне ціснулі і пагражалі адправіць у калонію ў Глыбокім (Відэа)

Былы дырэктар ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» Юры Лявонаў быў дапытаны ў Вярхоўным судзе па справе Мікалая Аўтуховіча.

Юры Лявонаў з'яўляецца адным з асноўных сведкаў па справе пра так званую падрыхтоўку тэракту. Як нагадвае «Радыё Свабода», з 8 лютага па 8 жніўня 2009 года Юры Лявонаў знаходзіўся ў зняволенні разам з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.

Зараз Лявонаў часова жыве ў Маскве - даглядае хворую маці. У судзе Юрый Лявонаў даваў паказанні ў якасці сведкі.

Юры Лявонаў паведаміў, што з першага дня арышту следчыя «падкінулі» версію, паводле якой Аўтуховіч нібыта рыхтаваў замахі на чыноўнікаў і арганізаваў падпалы. На Лявонава ціснулі на допытах з мэтай прыняць і агучваць менавіта гэтую версію. Казалі: усе прызналіся, усе паказваюць на цябе, таму прызнавай віну, у адваротным выпадку апынешся ў Глыбоцкай турме сярод самых небяспечных злачынцаў.

Сведка абверг паказанні Аляксандра Ларына, паводле якіх той нібыта размаўляў з ім пра замах на старшыню Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанку у кватэры Лявонава. Ад Аўтуховіча Юры Лявонаў не чуў пра планы «ствараць партызанскі атрад», закупаць зброю ці помсціць чыноўнікам за іх ціск на бізнэс Аўтуховіча.

Што датычыць крытычных выказванняў на дзеянні чыноўнікаў, дык такія выказванні сапраўды былі, кажа Юры Лявонаў, але сведка лічыць такія выказванні натуральнымі, бо з 2003 года фірма адчувала на сабе каласальны ціск. «Я сам неаднаразова на чым свет стаіць лаяў чыноўнікаў, і ў першую чаргу намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменку», - падкрэсліў Ю. Лявонаў.

Пасля судовага паседжання Юрый Лявонаў патлумачыў сваю пазіцыю адносна Васіля Каменкі.

«Ён фактычна кіраваў працэсамі адносна фірмы «Ніка-транс», якая працавала ў Ваўкавыску і займалася міжнароднымі перавозкамі, -- распавёў Юры Лявонаў. - Як дырэктар я таксама прымаў удзел у выпрацоўцы схемаў, якія дазволілі б працаваць у адпаведнасці з чацвёртым дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі ад 2003 года адносна скарачэння найманых працаўнікоў у індывідуальных прадпрымальнікаў. Міністр падаткаў і збораў Сумар (у той час) назваў гэтую схему «шэрай». Не ведаю, хто яму гэта падказаў, магчыма, што і ён. Паколькі ён кіраваў усім, што рабілася ў дачыненні да нашага бізнесу. Між тым, я дагэтуль лічу, што няма доказаў парушэння намі закона».

Нагадаем, што ўсе сведкі, якія праходзяць па справе Аўтуховіча, сведчаць пра моцны ціск з боку следства і заяўляюць аб невінаватасці ваўкавыскага прадпрымальніка, адмаўляючыся ад сваіх ранейшых паказанняў.

Пра псіхалагічны ціск на следстве, напрыклад, заяўляла сведка Людміла Парэмская, былая бухгалтарка фірмы Аўтуховіча «Ніка-транс».

«Усё, што я на следстве казала пра зброю, не адпавядае сапраўднасці. Я была ў такім стане, што магла нагаварыць і напісаць усё, што заўгодна, толькі б вызвалілі», - сказала Людміла Парэмская пра свае паказанні адносна знойдзенага ў Гародні гранатамёта.

Прадпрымальнік з Воршы Ігар Пузікаў распавёў суду, што яму пагражалі, абяцалі хуткае вызваленне, дапытваўся ён як падазраваны, і ўсё гэта падзейнічала - ён даў неабходныя паказанні. Узнагародай стала не толькі свабода, але і грошы на білет з Гародні ў Оршу і бутэлька гарэлкі з рук следчага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках