18 траўня 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэраў пралукашэнкаўскага Саюза палякаў не пускаюць у Польшчу

36
Лідэраў пралукашэнкаўскага Саюза палякаў не пускаюць у Польшчу

У намесніка старшыні афіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Мечыслава Лысага 6 красавіка на мяжы анулявалі візу.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў сам Мечыслаў Лысы. Яго, як аднаго з лідэраў афіцыйнага Саюза палякаў, затрымалі польскія памежнікі на прапускным пункце «Баброўнікі». На працягу гадзіны ішлі кансультацыі, а затым польскую візу Мечыслава Лысага анулявалі.

«Польскія памежнікі вялі сябе добразычліва, карэктна. На працягу гадзіны звязваліся з кіраўніцтвам, вялі кансультацыі. Потым сказалі, у іх ёсць загад і маю візу анулявалі», - паведаміў Лысы.

Паводле слоў лідэра афіцыйнага СПБ, усяго два тыдні таму ён ездзіў у Польшчу і ніякіх праблем на мяжы ў яго не ўзнікала. Сённяшная забарона на ўезд у Польшчу, па словах Лысага, не адзінкавая. Раней такія ж меры былі распачатыя ў дачыненні да іншых актывістаў пралукашэнкаўскага Саюза палякаў. Лысы назваў дадзеныя дзеянні ўладаў Польшчы «сапраўдным тэрорам, які ставіць пад сумнеў дэмакратычнасьць польскага кіраўніцтва».

Нагадаем, што 16 лютага 2010 года МЗС Польшчы аб'явіў аб уступленні ў сілу забароны на ўезд у Польшчу беларускіх чыноўнікаў, датычных да парушэння правоў беларускіх палякаў. Санкцыі былі ўведзеныя ў сувязі з рэпрэсіямі супраць непрызнанага Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Раскол у СПБ адбыўся ў 2005 годзе. З таго часу ў краіне фактычна існуюць два Саюзы палякаў - афіцыйны, зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Беларусі, і неафіцыйны, які падтрымліваюць улады Польшчы і які падвяргаецца рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў.

У пачатку 2010 года канфлікт паміж прадстаўнікамі СПБ абвастрыўся ў сувязі з сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Менскай вобласці) - на яго прэтэндавалі як афіцыйная арганізацыя, так і нефармальныя яе крыло. 17 лютага суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне на карысць зарэгістраванай структуры СПБ.

15 і 17 лютага беларускімі праваахоўнымі органамі за правядзенне акцый пратэсту былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага СПБ, а кіраўнікі арганізацыі - асуджаныя.

Гэтыя дзеянні выклікалі незадавальненне афіцыйнай Варшавы і еўраструктур.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках