18 траўня 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны «мінёр» менскага вакзала патрабаваў 1,5 мільёна еўра

6

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка.

Раніцай 14 жніўня ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што па ўсім перыметры чыгуначнага вакзала станцыі Менск-Пасажырскі ўсталяваныя бомбы. Той, хто тэлефанаваў, запатрабаваў, каб да цэнтральнага ўваходу вакзала яму прывезлі 1,5 млн. еўра. Пасля гэтага званка з будынка эвакуявалі 800 пасажыраў і працаўнікоў чыгуначнага транспарта, перадае БелТА.

Выбухная прылада выяўлена не была. Затрымкі ў руху цягнікоў атрымалася пазбегнуць. Супрацоўнікамі міліцыі недалёка ад месца здарэння быў затрыманы 27-гадовы грамадзянін Расейскай Федэрацыі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Устаноўлена, што менавіта ён паведаміў аб мініраванні. Мужчына змешчаны ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа паводле арт.340 КК Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках