10 траўня 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за Лукашэнкі Беларусь можа пазбавіцца ЧС па хакеі?

134
З-за Лукашэнкі Беларусь можа пазбавіцца ЧС па хакеі?

Беларусь можа быць пазбаўленая права правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Такую магчымасць не выключыў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек.

У ходзе дыскусіі па Беларусі на паседжанні Еўрапарламента Ежы Бузек падкрэсліў: ЕЗ павінен загаварыць адзіным голасам і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў. Бузек прапанаваў выключыць Беларусь з міжнародных спартыўных мерапрыемстваў - такіх як Алімпіяда і Кубак свету.

Еўрапарламентарыі асудзілі рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў 19 снежня ў Менску, а таксама арышты і затрыманні ў Беларусі. Яны заклікаюць ЕЗ перагледзець адносіны з Беларуссю.

Нагадаем, 78-ы па ліку чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014 пройдзе ў Беларусі, у Менску. Такое рашэнне было прынятае на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, які прайшоў 8 мая 2009 у Берне.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках