18 траўня 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх палітыкаў на каранацыю не запрашалі

25

Нікога з расейскіх палітыкаў або афіцыйных асоб не запрашалі на інаўгурацыю Лукашэнкі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на выніковай прэс-канферэнцыі ў Маскве ў чацвер.

"Шчыра кажучы, не чуў аб якім-небудзь запрашэнні каго б там ні было на інаўгурацыю, не ведаю, шчыра скажу, якая пратакольная практыка ў Беларусі. У нас замежных прадстаўнікоў на інаўгурацыю прэзідэнта, напрыклад, не запрашаюць. Так што я не чуў пра тым, што кагосьці з Расеі запрашалі на інаўгурацыю", - цытуе Лаўрова РІА "Новости".

Нагадаем, афіцыйна дата "каранацыі" Лукашэнкі яшчэ не абвешчаная. Па неафіцыйнай інфармацыі, мерапрыемства можа адбыцца 21 студзеня. Таксама ў СМІ выказвалася меркаванне, што інаўгурацыя магла прайсці ў спешцы адразу пасля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта. Па дадзеных незалежных сацыёлагаў, на мінулых выбарах Лукашэнка не набраў 50% галасоў і больш не мае права займаць пасаду прэзідэнта.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках