18 траўня 2024, Субота, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Барадзіна нагадае дыктатару аб трохгадовым сыне палітзняволеных

6

Прэс-сакратар Барадзіна нагадае аб трохгадовым сына арыштаванай журналісткі на інаўгурацыі Лукашэнкі.

Расейскі бок ўзніме пытанне аб трохгадовым сыне ўласнага карэспандэнта «Новой газеты» Ірыны Халіп і кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Даніле, які разлучаны з бацькамі, сказаў у прамым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» Іван Макушок, прэс-сакратар дзяржсакратара "саюза" Расеі і Беларусі Паўла Барадзіна.

«21 студзеня будзе інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі. Я змагу пабачыцца з людзьмі, якія займаюцца ў тым ліку і гэтым пытаннем. І даю слова, што я перадам гэтую просьбу», - запэўніў Макушок.

Нагадаем, бацькі Ірыны Халіп пачалі працэдуру афармлення апякунства над трохгадовым унукам. «У дзіцячы садок, дзе знаходзіўся сын Ірыны Даніла, прыйшлі прадстаўнікі органаў апекі і пачалі цікавіцца лёсам дзіцяці, і нам рэкамендавалі аформіць апякунства, - распавядаў у снежні бацька журналісткі Уладзімір Халіп. - Яшчэ не адбылося ні суду, не было праведзенае следства, не даказаная іх віны, і ўжо органы апекі цікавяцца дзіцём - гэта кашчунства з боку ўладаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках