3 траўня 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка, сыны і 158 чыноўнікаў трапілі пад санкцыі (відэа)

292
Лукашэнка, сыны і 158 чыноўнікаў трапілі пад санкцыі (відэа)

Еўразвяз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні 158 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, уключаючы Лукашэнку і ягоных сыноў.

Такое рашэнне прынялі ў панядзелак 27 міністраў замежных справаў краін ЕЗ у Брусэлі ў адказ на паслявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі.

Сярод невыязных - Аляксандр Лукашэнка і ягоныя старэйшыя сыны, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, міністр абароны Юрый Жадобін, кіраўнік Савета бяспекі Леанід Мальцаў, кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, спікер ніжняй палаты "парламента" Уладзімір Андрэйчанка, 24 старшыні тэрытарыяльных выбарчых камісій, 30 суддзяў і 10 прапагандыстаў БТ.

Замарожаныя таксама банкаўскія рахункі гэтых асоб.

Разам з тым, не без дапамогі некаторых падстаўных беларускіх апазіцыянераў, Рада ЕЗ вырашыла пакуль не ўводзіць эканамічных санкцый супраць бізнес-структур дыктатара.

У прынятым рашэнні адзначаецца, што спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ, з'яўляецца адкрытым і можа быць перагледжаны.

Чакаецца, што адначасова з рашэннем Еўразвяза санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Менска ўвядуць ЗША.

«Гэтыя абмежаванні і спіс ахопленых асоб будуць адкрытыя і ўвесь час пераглядацца. Рада ЕЗ падкрэслівае, што ў гэтым сэнсе ключавое рашэнне будзе мець тое, ці будуць вызваленыя ўсе затрыманыя па палітычных матывах і ці будуць знятыя з іх абвінавачванні", - гаворыцца ў дэкларацыі.

Напісаць каментар 292

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках