4 траўня 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал-губернатар сыграў на публіку

33
Генерал-губернатар сыграў на публіку

Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама пазбавіўся пасады пасля прамой тэлефоннай лініі, праведзенай старшынём Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам з жыхарамі.

Як перадае БелТА, жорсткае рашэнне было прынятае пасля таго, як чарговы грамадзянін, які датэлефанаваўся на прамую лінію, паскардзіўся на нізкую якасць прац па капітальным рамонце дома ў Віцебску.

Пры гэтым раней жыхары гэтага дома прыходзілі на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама, пасля якога чыноўніку было дадзенае даручэнне аб выкананні законных патрабаванняў грамадзянаў.

«Трэба паважаць людзей. Да вырашэння іхніх пытанняў трэба ставіцца як да вырашэння асабістых праблем», - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Ён таксама запатрабаваў у выпадку паўторнага звароту грамадзянаў прымаць жорсткія меры, ажно да вызвалення, да кіраўнікоў, якія не здолелі дапамагчы людзям. «Калі далі абяцанне зрабіць, трэба выконваць, а не спускаць на тармазах», - сказаў «губернатар».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках