10 траўня 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто пакрывае правакатараў?

54
Хто пакрывае правакатараў?

Апазіцыянеры, якія прайшлі праз допыты ва Упраўленні контрвыведкі КДБ, сведчаць: завадатары правакацыі на плошчы Незалежнасці нават не затрыманыя.

Пра гэта распавёў сайту charter97.org сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін.

«Калі мяне раней выклікалі ва ўпраўленне контрвыведкі КДБ, пыталіся пра тое, як пачыналіся так званыя «беспарадкі» на плошчы Незалежнасці. Мне паказалі відэа, на якім група прыкладна з 7 чалавек пачынала біць шкло дзвярэй Дома ўрада і заклікала людзей далучацца да іх. Я таксама быў на гэтым відэа, але сярод тых, хто спрабаваў спыніць гэтую правакацыю. Потым мне паказалі фота, дзе гэтая група стаіць асобна ад дзвярэй, але ўсе разам. На маё лагічнае пытанне, дзе гэтыя людзі, супрацоўнікі ўпраўлення контрвыведкі вымушаныя былі мне сказаць, што яны немаведама дзе, іх нібыта не могуць знайсці.

Зараз праходзяць судовыя расправы над удзельнікамі Плошчы, кандыдаты і сябры іхніх штабоў сядзяць у СІЗА КДБ, а завадатары правакацый не затрыманыя, не праходзяць па крымінальнай справе і нават не праходзілі па адміністрацыйных справах пасля 19 снежня, інакш былі б вядомыя іхнія прозвішчы, меліся б адбіткі пальцаў. Відавочна, што правакацыя на плошчы Незалежнасці была арганізаваная прадстаўнікамі спецслужбаў для зачысткі дэмакратычнай апазіцыі і апраўдання наступных масавых палітычных рэпрэсій», - упэўнены Аляксей Шэін.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках