8 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія ПАРЕ вывучыць сітуацыю ў Беларусі

7
Камісія ПАРЕ вывучыць сітуацыю ў Беларусі

ПАРЕ вырашыла стварыць часовую камісію па вывучэнні сітуацыі ў Беларусі

У прыватнасці дэпутатаў асамблеі турбуе заключэнне пад варту беларускіх апазіцыянераў, паведаміў прэзідэнт ПАРЕ Мяўлют Чавушоглу, перадае "Інтэрфакс Захад".

"Кожная палітычная група вылучыла па адным прадстаўніку ў гэтую камісію", - сказаў М. Чавушоглу на брыфінгу ў панядзелак перад адкрыццём вясновай сесіі ПАРЕ.

Ён адзначыў, што пытанне аб стварэнні такой камісіі абмяркоўвалася яшчэ на пасяджэнні Бюро ПАРЕ ў мінулым месяцы ў Парыжы.

Па словах М. Чавушоглу, "тое, што адбываецца ў Беларусі, турбуе нас", у прыватнасці сітуацыя з затрыманнем беларускіх апазіцыянераў. "Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі турбуе нас", - сказаў ён.

М. Чавушоглу таксама выказаў шкадаванне, што Беларусь не мае статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ.

"Я па-ранейшаму за дыялог з Беларуссю і я па-ранейшаму за тое, каб даць Беларусі статус, але з іншага боку Беларусь таксама павінная выконваць абавязацельствы", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках