9 траўня 2024, Чацвер, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абедзве лініі менскага метрапалітэна па-ранейшаму не працуюць

10

Абедзве лініі менскага метрапалітэну пакуль не аднавілі сваю працу пасля выбуху на станцыі Кастрычніцкай у панядзелак увечары.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік КУП "Менскі метрапалітэн" Мікалай Андрэеў.

"Пакуль не магу прагназаваць, калі адновіць працу першая лінія", - сказаў ён.

Суразмоўца агенцтва растлумачыў, што на станцыі ў цяперашні час працуюць спецыялісты, у прыватнасці, работнікі праваахоўных органаў. Ён даў зразумець, што метро можа аднавіць працу пасля заканчэння следчых дзеянняў на станцыі.

М. Андрэеў адзначыў, што сур'ёзных пашкоджанняў, якія б перашкаджалі аднаўленню руху складаў, няма.

Ён дадаў, што "другая лінія таксама не працуе".

Як паведамлялася, станцыя "Кастрычніцкая", дзе ў панядзелак адбыўся выбух, з'яўляецца перасадачнай на другую лінію менскага метрапалітэна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках