11 траўня 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызнаўся ў цёплых пачуццях да «вашывай» Украіны

81
Лукашэнка прызнаўся ў цёплых пачуццях да «вашывай» Украіны

Настрой беларускага дыктатара пераменлівы як веснавое надвор'е.

Не прайшло і месяца, як Лукашэнка назваў кіраўніцтва Украіны «вашывым». Зараз жа саюзніка бліжэй ў дыктатара няма.

«Беларусь як была, так і застаецца верная сваім прынцыпам, як была надзейнай саюзніцай нашай брацкай Украіны, так і застанецца», - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым, перадае БелТА.

«У нас вельмі добрыя, цёплыя пачуцці ў адносінах да вашай дзяржавы, вашага народа», - адзначыў кіраўнік.

Звяртаючыся да прэм'ер-міністру Украіны, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць шэраг канкрэтных пытанняў беларуска-ўкраінскіх адносінаў. «Хачу запэўніць, што любыя прапановы Украіны, якія на карысць нашых дзяржаваў, будуць падтрыманыя, прынятыя і абавязкова рэалізаваныя», - падкрэсліў т.зв. прэзідэнт.

Лукашэнка пацвердзіў гатовасць Беларусі супрацоўнічаць з Украінай па ўсіх напрамках. «Мы гатовыя адстойваць сумесна з Украінай без усялякіх ваганняў пытанні, якія цікавяць Украіну і нас», - сказаў беларускі дыктатар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу, што Беларусь заўсёды была і застаецца верная сваім прынцыпам ва ўзаемаадносінах з брацкай Украінай.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках