20 траўня 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўрадзе пажартавалі - дзяржманаполія на імпарт адмяняецца

63
Ва ўрадзе пажартавалі - дзяржманаполія на імпарт адмяняецца

Дзяржаўная манаполія на імпарт спажывецкіх тавараў ўводзіцца не будзе.

Аб гэтым заявіў 24 мая на брыфінгу ў Менску намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур.

Разам з тым, адзначыў ён, будуць прымацца меры антыманапольнага рэагавання, якім «будзе нададзеная сур'ёзная ўвага», перадае БелаПАН.

Акрамя таго, па словах Тура, будуць вырашацца пытанні, звязаныя «са спекулятыўнымі коштамі на шэраг тавараў па змове аптовых пастаўшчыкоў». «Многія суб'екты гаспадарання, якія стала адчуваюць нагнятанне коштавага ўсплёску, не пастаўляюць у гандлёвую сетку некаторыя віды тавараў. Спекулятыўны момант назіраецца з-за рознасці курсаў і дыспрапорцыі коштаў у суседніх краінах», - заявіў намеснік міністра.

Тур лічыць, што падставаў для ажыятажнага попыту на некаторыя тавары няма. Тавараў, сцвярджае ён, хапае - запасы ў аптовай сетцы перавышаюць нарматыўныя.

Інфармацыю аб тым, што ў Беларусі чакаецца ўвядзенне манаполіі дзяржавы на спажывецкі імпарт, распаўсюдзілі сёння некаторыя СМІ са спасылкай на ананімную крыніцу ва ўрадзе. Паведамлялася таксама пра існаванне адпаведнага спісу імпарцёраў, у які «ўключаныя дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках