Уведзеная дзяржманаполія на імпарт спажывецкіх тавараў
173- 24.05.2011, 12:13
У Беларусі чакаецца ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў.
«Пералік імпарцёраў прыняты», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік Менгарвыканкама. Па ягоных словах, у пералік імпарцёраў спажыўтавараў увайшлі «дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы».
Як паведамлялася, раней урад Беларусі прыняў пастанову N601, згодна з якой міністэрству гандлю, сумесна з аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам, рэкамендуецца вызначаць аптовых аператараў па забеспячэнні розніцы імпартнымі таварамі, а таксама аб'ёмы і пералік імпартуемых тавараў.