Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны РФ
49- 12.05.2024, 21:24
- 49,186
Кіраўнік РФ прапанаваў на пасаду міністра абароны Белавусава.
Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Андрэя Белавусава, які займаў пасаду першага намесніка старшыні ўраду РФ, міністрам абароны краіны, паведамляецца ў тэлеграм-канале Рады Федэрацыі.
Да гэтага часу расейскую абаронную ўстанову з 6 лістапада 2012 года ўзначальваў Сяргей Шайгу.
Шайгу адзіны міністр з сілавога блоку, якога прэзідэнт РФ прапанаваў не перапрызначаць.
Свае пасады ва ўрадзе РФ захаваюць кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў, кіраўнік МНС Аляксандр Куранкоў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, міністр юстыцыі Аляксандр Чуйчанка.