У Наваполацку адключылі ТНТ
40- 17.06.2011, 9:47
Хваля адключэнняў папулярнага расейскага тэлеканала дакацілася да рэгіёнаў.
Як паведамляюць чытачы charter97.org, у Наваполацку з учорашняга дня камунальнае унітарнае прадпрыемства «Наваполацкае кабельнае тэлебачанне «Вектар» спыніла трансляцыю расейскага тэлеканала. Адключэнне нібыта звязанае «з эканамічнымі праблемамі ў арганізацыі».
Цяпер глядзець ТНТ ў горадзе можна толькі праз спадарожнікавую антэну.
Нагадаем, у Менску расійскі тэлеканал быў фактычна адключаны яшчэ 1 чэрвеня. ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» перавяло ТНТ ў недасяжны для большасці пакет лічбавых праграм на частату 258 Мгц.
Назіральнікі адзначаюць, што на ТНТ у шоў «Камедзі-клаб» у апошні час часта адпускаюць жорсткія жарты ў адрас Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, менавіта з гэтым звязаныя праблемы тэлеканала ў Беларусі.