19 траўня 2024, Нядзеля, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Высокаўзбагачаны ўран не вывезены з Беларусі

73
Высокаўзбагачаны ўран не вывезены з Беларусі

Беларусь вывезла ў Расею толькі 10% ад наяўных у краіне запасаў высокаўзбагачанага ядзернага паліва.

Аб гэтым заявіў сёння гендырэктар інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў (АІЭЯД) «Сосны» НАН Беларусі Вячаслаў Куўшынаў, каментуючы так званыя зваротныя дзеянні ўладаў РБ на санкцыі ЗША, паведамляе АФН.

«У адпаведнасці з так званым мемарандумам Мартынава-Клінтан, мы падрыхтавалі і ажыццявілі вываз у Расею каля 10% наяўнага ў нас высокаўзбагачанага ўрану, для вырабу з яго там нізкаўзбагачанага ядзернага паліва, з якім інстытут «Сосны» праводзіць навуковыя працы», - сказаў Куўшынаў .

Гендырэктара інстытута адмовіўся паведаміць, які аб'ём высокаўзбагачанага ўрану знаходзіцца ў інстытуце, спаслаўшыся на сакрэтнасць гэтых дадзеных. Але калі ў яго словах ёсць нейкая доля праўды, Куўшынаў па сутнасці яшчэ раз пацвердзіў, што А. Лукашэнка - мужык свайму слову: сам даў, сам забраў.

Літаральна за тыдзень да выбараў у снежні 2010 года Лукашэнка паабяцаў да 2012 года вывезці з краіны ўвесь высокаўзбагачаны ўран, аднак пасля 19 снежня 2010 года мог даць указанне прытармазіць выкананне свайго абяцання аж да адмысловых распараджэнняў. Прычым не з-за падзеяў, якія адбыліся на плошчы Незалежнасці, а з-за гарачага жадання валодаць ядзернай зброяй (добры аргумент для любога гандлю).

«Калі б у нас была ядзерная зброя, то з намі б размаўлялі б па-іншаму. Гэта (ядзерная зброя) найвялікшы здабытак, гэта дарагі тавар, які мы павінныя былі прыстойна прадаць. Мы будзем размаўляць толькі салідна, як партнёры, як бы нас не ціснула Амерыка, а з другога боку - Расея», - заявіў у красавіку 2010 года А. Лукашэнка

Няздольнасць трымаць сваё слова цалкам можна выдаць за «меры ў адказ».

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках