18 траўня 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйск: Ператрус у офісе АГП

5
Бабруйск: Ператрус у офісе АГП

У бабруйскім офісе АГП міліцыя шукала «друкаваную прадукцыю палітычнага зместу».

Ператрус пачаўся 27 верасня каля чатырох гадзін дня, паведамляе інтэрнэт-рэсурс «Бабруйск».

Віктар Бузінаеў паспеў паведаміць, што ў офісе знаходзяцца пяць супрацоўнікаў міліцыі. Прычына - да іх нібыта паступіла інфармацыя аб тым, што ў доме лідэра АГП друкуецца «няправільная» прадукцыя.

Пасля ператрусу Віктар Бузінаеў распавёў, што ў офісе каманда міліцыянтаў пад правадырствам маёра Андрэя Малахава шукала «друкаваныя станкі». У выніку, ахоўнікі правапарадку канфіскавалі ўсю друкаваную прадукцыю, звязаную з Народным сходам і антыкрызіснай праграмай АГП.

- Яшчэ з самай раніцы ў офіс прыходзілі МЧСаўцы, правяралі сігналізацыю. Удзень ужо прыйшлі міліцыянты. Я тэлефанаваў у пракуратуру, але там мне сказалі, што ператрус законны. Думаю, гэта наўпрост звязана з Народным сходам, які запланаваны на пачатак кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках