Саакашвілі зноў заступіўся за дыктатара
64- 30.09.2011, 17:53
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі лічыць «непаўнавартаснай» праграму «Усходняе партнёрства» без удзелу Беларусі і жадае бачыць яе за сталом перамоваў на наступнай сустрэчы.
«Вельмі дрэнна, што на саміце не была прадстаўленая Беларусь, і вельмі важна, каб да наступнай сустрэчы шляхам перамоваў і дыялогу і з грамадскасцю, і з афіцыйным Менскам было зроблена ўсё, каб Беларусь заняла сваё месца за сталом перамоваў. Вельмі важна, каб Еўразвяз не страціў кантроль над гэтым працэсам і гэты працэс не апынуўся ў руках другога вялікага суседа», - сказаў прэзідэнт Грузіі грузінскім журналістам 30 верасня ў Варшаве. Па інфармацыі агенцтва «Новости-Грузия», ягоную заяву транслявала тэлекампанія «Руставі-2».
Па словах Саакашвілі, удзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве «важны ў плане працягу ейнага еўрапейскага развіцця». «Нягледзячы на цяжкасці, мы павінныя гэта пераадолець і знайсці выйсце», - лічыць Саакашвілі.