Аварыя ў Менску: аўтамабіль інкасатараў вылецеў на сустрэчную і ўрэзаўся ў Peugeot
17- 13.01.2012, 10:51
На дарогах вельмі слізка, і ўжо ёсць першыя здарэнні.
Толькі што на вуліцы Ціміразева, недалёка ад ГЦ «Карона», здарылася сур'ёзная аварыя: там сутыкнуліся Volkswagen Transporter інкасатараў і Peugeot Boxer, піша auto.onliner.by.
Апошні аўтамабіль вынесла на тратуар. На шчасце, у гэты момант там нікога не было. У выніку ДТЗ пацярпеў як мінімум адзін чалавек - інкасатар, які ехаў на пасажырскім сядзенні. Відавочца распавёў, як развіваліся падзеі.
- Да сутыкнення аўтамабілі рухаліся насустрач адзін аднаму, - паведаміў сведкаДТЗ. - Volkswagen ехаў па вул. Ціміразева з боку пр. Машэрава ў напрамку вул.Сапёраў. Нечакана яго стала заносіць, аўтамабіль віляў, пасля гэтага Volkswagen вынесла на сустрэчную, дзе ён ўрэзаўся ў Peugeot. Аб сіле ўдару можна меркаваць хоць бы па тым, што інкасатар, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, разбіў шкло. Ён павіс на дзвярох і знаходзіўся без прытомнасці.
Але калі прыехалі лекары, ён ачуўся. Аўтамабіль «хуткай» забраў яго ў лякарню.