У Ярмошынай праблемы і з геаграфіяй?
174- 20.01.2012, 14:24
Яна лічыць, што Беларусь па тэрыторыі не большая за Маскоўскую вобласць.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, аргументуючы магчымае скарачэнне колькасці незалежных назіральнікаў на выбарах у Беларусі, што «мы тэрытарыяльна не большыя за Маскоўскую вобласць», піша «Салідарнасць». Праблемы і з геаграфіяй?
Тэрыторыі Беларусі і Маскоўскай вобласці Лідзія Ярмошына параўнала падчас выступу ў эфіры праграмы «Актуальнае інтэрв'ю» на тэлеканале «Беларусь 1».
Пра тое, што Беларусь займае плошчу 207.600 км², беларусам вядома яшчэ з першых класаў школы. А вось Маскоўская вобласць, па дадзеных Расстата размяшчаецца на 45,8 тысячах км². Гэта значыць тэрытарыяльна Маскоўская вобласць меншая за Беларусь у 4,5 разы!
Вось такія «нязначныя» памылкі з лічбамі здараюцца «часам» у старшыні ЦВК...