18 траўня 2024, Субота, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка працягвае галадоўку

12
Сяргей Каваленка працягвае галадоўку

34-ы дзень галадае ў ізалятары часовага ўтрымання актывіст Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка.

Каб угаварыць яго спыніць галадоўку жонка і маці склалі заявы на сустрэчу са зняволеным, перадае «Радыё Рацыя».

Аднак да гэтага часу не атрымалі яе. Перадачы ў ізалятар не прымаюць, паколькі ён афіцыйна галадае. Маці Сяргея Каваленкі просіць міжнародную супольнасць выратаваць яе сына:

- Я вельмі хвалююся за сына. Яны яго знішчаюць. Яго ніколі не вызваляць пад заклад. Я звяртаюся да грамадзянскай супольнасці, вельмі прашу ўсіх добрых людзей, каб дапамаглі вызваліць сына. Як мага хутчэй, пакуль ён яшчэ жывы.

Сяргей Каваленка знаходзіцца ў следчым ізалятары, куды быў змешчаны пакуль ідзе следства па крымінальнай справе «Ухіленне ад адбывання пакарання». З лета 2010 года Сяргей Каваленка знаходзіцца на «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы. Парушэнні рэжыму - гэта вяртанне дадому пазней за ўсталяваны час, а таксама некалькі адміністрацыйных спраў, узбуджаных супраць Каваленкі падчас ягонага ўмоўнага пакарання. У выніку абвінаваўчага прысуду актывіст можа быць зняволены на тры гады, стаўшы такім чынам чарговым беларускім палітвязням.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках