18 траўня 2024, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка працягвае галадоўку пратэсту

5
Сяргей Каваленка працягвае галадоўку пратэсту

Пра гэта заяўляе ягоная жонка Алена.

Па ейных словах, Каваленка адмаўляецца прымаць ежу добраахвотна. Нагадаем, што адвакат Каваленкі са спасылкай на турэмнае начальства паведаміў, што палітвязня кормяць прымусова. Але калі жонка паспрабавала 25 студзеня перадаць яму перадачу, то яе не прынялі, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, што актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА Віцебска. Яго абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбывання пакарання. Актывіст быў асуджаны ў 2010 годзе за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай каляднай ёлцы Віцебска.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках