1 траўня 2024, Серада, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі луканомікі - купюра ў 200 тысяч

18
Поспехі луканомікі - купюра ў 200 тысяч

Нацбанк Беларусі вясной 2012 года плануе ўвесці ў абарот купюру вартасцю Br200тыс.

Аб гэтым паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Купюра 200 тыс. з'явіцца ўвесну, мы гэта дакладна ведаем па той працы, якая сёння ідзе з Дзяржзнакам Расеі», - сказала Н. Ермакова.

Старшыня праўлення НББ таксама паведаміла, што Нацбанк не плануе выводзіць з абарачэння грашовыя купюры вартасцю Br10 і Br20.

«Прыбіраць дзесяці- і дваццацірублёвыя купюры мы не будзем. Мы проста не будзем іх выпускаць, адначасова з гэтым будзем адбіраць з абароту абарачэння грошы», - сказала Н. Ермакова.

Яна падкрэсліла, што адмова ад гэтых грашовых купюр павінная весціся шляхам акруглення коштаў, аднак сёння гэтае пытанне ў Мінэканомікі афіцыйна не вырашанае, няма адпаведнага дакумента.

Па меркаванні Н. Ермаковай, на поўны вывад з абарачэння купюр гэтай вартасці можа спатрэбіцца 1-2 гады.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках