22 траўня 2024, Серада, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Вызваленне Крыма праз год - рэальны сцэнар

11
Палкоўнік УСУ: Вызваленне Крыма праз год - рэальны сцэнар
ПЁТР ЧЭРНІК

Гэта стане сур'ёзным ударам па Пуціну.

Украіна метадычна знішчае расейскую супрацьпаветраную абарону ў Крыме. Учора УСУ накрылі ракетамі адразу тры базы СПА. Да гэтага ў Джанкоі знішчылі расейскі зенітна-ракетны комплекс С-400 "Трыумф".

Да чаго рыхтуюцца Узброеныя сілы Украіны? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім ваенным аналітыкам, палкоўнікам запасу Узброеных сіл Украіны Пятром Чэрнікам:

- Крым - гэта вялікая вайсковая база. Калі б удалося адбіць паўвыспу, гэта быў бы для нас фантастычны поспех і вельмі сур'ёзны ўдар па Пуціну. Бо Крым для яго - сакральны.

Дарэчы, адбіваць Крым значна лягчэй, чым Данбас. Данбас - гэта ўзвышша і вялікая агламерацыя. Акупанты маленькую Аўдзееўку бралі 10 гадоў, а Данбас у дзясяткі разоў большы. І мы сабе не можам дазволіць дзейнічаць так, як расейцы, якія не шкадуюць сваіх салдат. Трэба пакласці 200 тысяч людзей, каб яго ўзяць.

Крым жа зусім іншая філасофія. Для яго адбіцця трэба, каб пад ваду пайшоў Крымскі мост. Для гэтага патрэбны вялікія залпы балістычных і крылатых ракет, а таксама сур'ёзная хваля беспілотнікаў.

Падкрэслю, расейская сістэма СПА ў Крыме - самая шчыльная на планеце Зямля. Наша заданне - метадычна і скрупулёзна знішчаць зэнітна-ракетныя комплексы, авіяцыю.

Рана ці позна надыдзе момант, калі мы знішчым мост. Па Крымскім мосце, а асабліва праз чыгуначны пункт, ідзе 90% усёй лагістыкі. У выніку Крым проста будзе задушаны. Праўда, гэта доўгатэрміновая аперацыя. Гаворка ідзе не пра 1-3 месяцы, а з прыцэлам на год. Але тое, што Крымскі мост сыдзе пад ваду, у мяне няма ніякіх сумневаў.

Больш за тое, пры паніжаным зэнітна-ракетным прыкрыцці мы можам падняць частату ўдараў беспілотнікамі па паўвыспе. Можна нават падумаць пра кропкавыя дэсанты. Мінімум 90 добрых брытанскіх лодак для хуткага дэсантавання мы атрымалі, і такі досвед у нас ужо ёсць. Такія дзеянні вакол Крыма называюцца "аперацыяй стратэгічнага ўдушэння". Ёсць усе падставы для таго, каб яна стала паспяховай.

Дадам, што па выніках 2023-га года РФ страціла другое месца ў свеце як вытворца і прадавец зброі. Гэта адбылося ўпершыню з 60-х гадоў. Калі раней РФ прадавала зброю больш як у 30 краін, то летась крыху дацягнула да 15-ці. І гэта фантастычны крок для нас. На першым месцы зараз Францыя.

- Ці дапамогуць УСУ ў Крыме знішчальнікі F-16, якія неўзабаве прыбудуць ва Украіну?

- Вельмі моцна дапамогуць. Яны змогуць закрыць неба над Крымам, тады не змогуць лятаць нават Іл-76, якія могуць браць на борт да 40 тон.

Каштоўнае тое, што ў F-16 ёсць фантастычная ракета AGM-158 JASSM, якая можа наносіць удары на адлегласць да 900 кіламетраў. Гэтая высокадакладная крылатая ракета можа падбіць што хочаш! Напрыклад, гэтыя ракеты могуць знішчыць усе марскія судны, якія могуць у Крым нешта даставіць.

Паўтару, Крым задушыць - не фантастыка. Узяць Данбас, на жаль, значна складаней. Пры якасным планаванні баявых аперацый, дастатковай колькасці добрай зброі, у межах да года (не хутчэй) Крым можна задушыць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках