3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павялічваць максімальную хуткасць да 140 км/г не будуць

66
Павялічваць максімальную хуткасць да 140 км/г не будуць

Аказалася, што ў Беларусі пакуль няма адпаведных дарог.

Падняць хуткасны рэжым УУС Брэсцкага аблвыканкама прапанавала яшчэ ў жніўні. Ідэю падтрымаў Лукашэнка:

- МУС трэба паглядзець па ўсіх дарогах, - цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. - Асабліва калі чатырохпалосны рух і абочыны добрыя. Трэба нармальныя хуткасныя рэжымы ўстанаўліваць, але і адказнасць трэба ўзмацняць.

Спецыялісты сталі прапрацоўваць гэтае пытанне. На сайце менскай ДАІ нават правялі апытанне сярод вадзіцеляў - 65% наведвальнікаў прагаласавала за павелічэнне максімальнай хуткасці. Больш за ўсё падыходзілі трасы Брэст - Масква і Менск - Магілёў, МКАД і дарога ў Нацыянальны аэрапорт, піша «Комсомольская правда».

Нарэшце вынеслі вердыкт:

- Пакуль прыйшлі да высновы, што гэта заўчасна, - заявіў на днях намеснік міністра МУС Мікалай Мельчанка, адказваючы на пытанні грамадзян. - Бо для гэтага трэба правесці цэлы комплекс мерапрыемстваў, звязаных у тым ліку з дадатковымі інжынернымі збудаваннямі - агароджамі на раздзяляльных палосах, вонкавым асвятленнем, пешаходнымі пераходамі, транспартнымі развязкамі.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках