18 траўня 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутатка: Паліна Шарэнда-Панасюк і іншыя палітвязні павінныя быць неадкладна вызваленыя

4
Еўрадэпутатка: Паліна Шарэнда-Панасюк і іншыя палітвязні павінныя быць неадкладна вызваленыя

Рэжым Лукашэнкі здзекуецца з вязняў сумлення.

Еўрадэпутатка ад Фінляндыі Хэйдзі Хаўтала звярнулася да беларускіх уладаў. Яна заклікае Менск неадкладна і безумоўна вызваліць актывістку грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Паліну Шарэнда-Панасюк і іншых палітвязняў. Пра гэта яна піша ў Twitter:

— У той час, як Лукашэнка апраўдвае сваіх прыхільнікаў і кажа пра ўяўныя пагрозы, актывістаў апазіцыі пакідаюць гніць у адзіночных камерах і жорстка з імі абыходзяцца.

Паліна Шарэнда-Панасюк і іншыя палітычныя вязні ў Беларусі павінныя быць вызваленыя неадкладна і безумоўна.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк зараз знаходзіцца ў калоніі ў гарадскім пасёлку Зарэчча (Гомельская вобласць). Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў яе моцна пагоршылася здароўе.

Падтрымаць палітычную зняволеную можна па адрасе: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках