1 траўня 2024, Серада, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах зноў адмяняюць заняткі ў школах

1
У рэгіёнах зноў адмяняюць заняткі ў школах

У Гомельскай вобласці з сённяшняга дня з-за моцных маразоў адмененыя заняткі ў 14 школах Чачэрскага раёна.

Як паведаміла БелТА намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Жанна Ждановіч, «усе астатнія школы вобласці і горада Гомеля функцыянуюць у звычайным рэжыме. Мы кантралюем сітуацыю і ў выпадку моцных маразоў пры неабходнасці можам рэкамендаваць установам адукацыі сысці на вымушаныя вакацыі. У нас працуе аператыўны штаб, куды трапляе ўся інфармацыя аб працы школ, тэмпературным рэжыме ва ўстановах адукацыі. Акрамя таго, на выходных днях ва ўсіх аддзелах адукацыі будзе арганізаванае дзяжурства».

Нагадаем, у Гомельскай вобласці з 7 лютага былі адноўленыя заняткі ва ўсіх школах рэгіёну, якія таксама часова прыпыняліся з-за моцных маразоў. Усяго раней па прычыне анамальна нізкіх тэмператур паветра ў вобласці навучальны працэс быў спынены ў 341 установе адукацыі. Абмежаванні на наведванне школ уводзіліся ў 14 раёнах вобласці.

Тым часам сіноптыкі прагназуюць, што начныя маразы ў выходныя дасягнуць свайго піку, калі слупок тэрмометра апусціцца да -32 градусаў, прычым халадней за ўсё будзе менавіта ў Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках