1 траўня 2024, Серада, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У «палату» пройдуць «дэпутаты» без сучка

198
Лукашэнка: У «палату» пройдуць «дэпутаты» без сучка

Наступны «парламент» будзе такім жа «кішэнным».

«Нам трэба мець у новым «парламенце» прыкладна чвэрць дэпутатаў старога, каб захаваць пераемнасць. Але гэта сапраўды павінныя быць «дэпутаты» без сучка і задзірынкі ў сваёй працы з насельніцтвам, у выбарчых акругах. Людзі ж да іх больш прыдзірліва будуць ставіцца. Таму пераемнасць - гэта вельмі важнае пытанне», - заявіў Александр Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу са старшынём «палаты прадстаўнікоў» Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, «як бы мы тут не дэмакратызаваліся, як бы мы ні заяўлялі пра тое, што мы далёка стаім ад гэтага працэсу выбараў, я думаю, вам асабіста, як старшыні давядзецца ўсё ж такі прымаць удзел у арганізацыі гэтай кампаніі», - сказаў А.Лукашэнка, звяртаючыся да У.Андрэйчанкі.

Можа быць, выказаў здагадку дыктатар, «нават Савету палаты прадстаўнікоў» вызначыць мерапрыемствы ў дапамогу Цэнтральнай выбарчай камісіі. Усё ж такі «дэпутаты» - гэта прадстаўнікі нашых выбаршчыкаў, і наўрад ці хто-небудзь прэтэнзіі прад'явіць, калі яны дапамогуць па-чалавечы, дэмакратычна арганізаваць працэс выбараў. Таму тут таксама трэба вызначыцца», - адзначыў А.Лукашэнка.

Дыктатар таксама рэкамендаваў «дэпутатам» актыўна працаваць з насельніцтвам і адкрыта хлусіў пра нібыта высокія заробкі беларусаў.

«У нас пайшло сур'ёзнае паляпшэнне сітуацыі ў краіне, з пункту гледжання эканомікі. Але, як і любы выхад са складанай сітуацыі, гэта адбываецца нераўнамерна. Дзесьці, як я казаў учора на нарадзе, выйшлі на заработную плату і ў $800-900, а недзе яшчэ і да $200 не дацягваюць», - адзначыў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «нам праз год-паўтара трэба аднавіць дакрызісны ўзровень прыбыткаў насельніцтва, можа крыху і перасягнуць яго, каб людзі разумелі, што мы не проста размовамі займаліся ў свой час». «Паабяцалі - трэба зрабіць. У гэтым плане хацелася б, каб дэпутаты актывізаваліся. Гэта значыць трэба людзей падрыхтаваць да парламенцкіх выбарах і, думаю, дэпутаты, кожны ў сваёй акрузе, павінныя гэтым заняцца», - заявіў ён.

«Мы павінныя атрымаць зваротную сувязь па комплексе пытанняў, якія мы вырашым і павінныя вырашаць напярэдадні парламенцкіх выбараў. Як ні круці, гэта іспыт для ўладаў. Трэба загадзя вырашыць гэтыя пытанні, каб нас народ менш церабіў потым на парламенцкіх выбарах і каб потым нашыя «свядомыя» з пятай калоны ўнутры і, асабліва на Захадзе не выказвалі нам прэтэнзіі па складзе будучага парламента», - адзначыў А.Лукашэнка.

«Я ўпэўнены, што парламент будзе выключна ад народа. Туды балбатуны не патрапяць, а пройдуць людзі, якія гатовыя вырашаць нейкія пытанні. Вам з «дэпутатамі» трэба вылучыць гэтыя пытанні. Хай іх будзе 50, 70, сотня, але гэта будзе для нас праграма працы да парламенцкіх выбараў. А нейкія пытанні застануцца на потым», - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках