На МКАД перакуліўся грузавік з півам (Фота)
39- 2.02.2012, 15:07
Аўтамабіль «ГАЗ», гружаны беларускім півам, трапіў у аварыю на Менскай кальцавой аўтадарозе раніцай 2 лютага.
Пра гэта распавяла парталу interfax.by старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Заводскага раёна Анастасія Крахціна.
Па ейных словах, 23-гадовы кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў габарыты транспартнага сродку, асаблівасці умоваў надвор'я, а таксама існуючы груз. У выніку кіроўца не адолеў кіраванне. «ГАЗ» вылецеў у крайнюю левую паласу, сутыкнуўся з аўтамабілем «Вольва» і ўрэзаўся ў падзяляльны парапет. Грузавік страціў раўнавагу і перакуліўся на правы бок.
Пацярпелых у піўной аварыі няма. Кіроўца змог сам выбрацца з перагорнутага грузавіка, а вось падняць машыну змаглі толькі, калі выгрузілі піва і іншую слабаалкагольную прадукцыю.