6 траўня 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнага журналіста папярэдзілі за інтэрв'ю

7
Незалежнага журналіста папярэдзілі за інтэрв'ю

Незалежны журналіст Зміцер Краўчук атрымаў афіцыйнае папярэджанне з менскай пракуратуры.

Праваахоўнікі не паленаваліся правесці цэлае расследаванне, каб даказаць, што журналіст рыхтаваў матэрыял для «Белсата».

У пракуратуру тэлеаператара выклікалі па тэлефоне. Старэйшы пракурор аддзела Міхаіл Хортаў уручыў яму пісьмовае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. «Паводле інфармацыі, якая маецца, і згодна з дакументам, 24.01.2012 Вы, падчас знаходжання каля будынку Менскага гарадскога суда, ажыццяўлялі запіс на відэа інтэрв'ю грамадзянаў, якія прысутнічалі на судовым паседжанні па разглядзе касацыйнай скаргі Бяляцкага А. - гаворыцца ў дакуменце. - Факт Вашага супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку з польскім тэлеканалам «Белсат», пацвярджаецца таксама выпускам тэлесюжэта ў эфіры вячэрняй інфармацыйнай праграмы «Аб'ектыў» тэлеканала «Белсат».

Афіцыйнае папярэджанне вынес намеснік пракурора Менска К. Кежун.

«Міхаіл Хортаў, старэйшы пракурор аддзела, які мне ўручыў папярэджанне, быў надзвычай ветлівы. Амаль не размаўлялі, папярэджанні былі загадзя падрыхтаваныя і, думаю, не толькі мне», - кажа Зміцер Краўчук. Ён не выключае, што для нарыхтоўкі папярэджання былі выкарыстаныя адмысловыя доказы - нярэдка міліцыянты ў цывільным здымаюць на камеру не толькі акцыі пратэсту, але і працу незалежных журналістаў.

Акрамя Зміцера Краўчука ў пракуратуру выклікалі іншую журналістку - Вольгу Чайчыц, аднак тая адмовілася ісці і запатрабавала афіцыйную позву.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках