17 траўня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак падаў скаргу на супрацоўнікаў Мінюста

5
Алег Волчак падаў скаргу на супрацоўнікаў Мінюста

Ва ўпраўленні юстыцыі Менгарвыканкама праваабаронца Алег Волчак быў праінфармаваны аб тым, што яго няма ў спісе невыязных з Беларусі.

Нагадаем, 23 сакавіка ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Фрунзенскага РУУС Менска Волчак атрымаў афіцыйную даведку аб тым, што, па рашэнні Міністэрства юстыцыі, з 5 сакавіка ён уключаны ў спіс для забароны выезду з Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі не змаглі яму растлумачыць, на падставе якой інфармацыі Мінюст уключыў яго ў спіс невыязных, і прапанавалі звярнуцца ва ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкама, піша БелаПАН.

«26 сакавіка я звярнуўся ва ўпраўленне юстыцыі Менгарвыканкама, каб яны мне растлумачылі, на падставе якой інфармацыі яны мяне ўключылі ў спіс грамадзянаў, якім часова забаронены выезд з краіны. Супрацоўнікі дадзенага ўпраўлення прагледзелі інфармацыйную базу і паведамілі, што я не ўнесены ў дадзены спіс», - сказаў Волчак.

Па словах праваабаронца, 27 сакавіка ён напісаў скаргу міністру юстыцыі, каб той правёў службовую праверку і ўсталяваў, хто з ягоных падначаленых няправільна перадаў ягоныя дадзеныя ў базу грамадзянаў, якім забаронены выезд з краіны.

«Таксама я прашу прыцягнуць да адказнасці таго, хто ўнёс мяне ў гэты спіс невыязных. Мяркуючы па рэакцыі службовых асоб Мінюста, я ўжо не першы, хто прыходзіць з аналагічнай скаргай. Трэба ўсім зараз актыўна пісаць скаргі, каб чыноўнікі неслі адказнасць за гэтыя парушэнні закона», - сказаў Волчак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках