17 траўня 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі гэты бардак скончыцца? (Фота)

319
Калі гэты бардак скончыцца? (Фота)

У апошні час у крамах з самай раніцы збіраюцца чэргі за танным малаком і тварагом.

Напрыклад, у аўторак, 3 красавіка, карэспандэнтка «Газеты Слонімскай» прыйшла ў мясцовы магазін «Верасок», што на Брэсцкай вуліцы, да адкрыцця, 8.00 раніцы. У гэты час у гандлёвай зале пачала збірацца чарга, да якой паступова прымыкалі ўсё новыя і новыя пакупнікі.

Па словах прадаўцоў, падобная сітуацыя адбываецца амаль кожны дзень. Людзі імкнуцца купіць малако і тварог танней, бо няшмат хто можа дазволіць сабе штодня набываць малочныя прадукты па больш высокіх коштах, хай і большай тлустасці.

Малочныя прадукты ў краму прывезлі ў 10 гадзін. І тут народ, што прачакаў пару гадзін у чарзе, ірвануў да скрыняў з пакетамі малака. Грузчык яшчэ не паспеў паставіць скрыні ля прылаўка, як людзі пацягнуліся і пачалі хапаць пакеты, не зважаючы адзін на аднаго.

Пенсіянерка Ганна Мікалаеўна, якая стаяла амаль у канцы чаргі, перажываючы, ці хопіць ёй малака, часта ўслых паўтарала: «Калі гэты бардак скончыцца?».

Напісаць каментар 319

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках