2 траўня 2024, Чацвер, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешэк Шарэпка нагадаў, што сярод ахвяраў Катыні былі і беларусы

11
Лешэк Шарэпка нагадаў, што сярод ахвяраў Катыні былі і беларусы

На прыёме 10 мая з нагоды Дня Канстытуцыі амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка нагадаў аб некаторых вострых момантах беларуска-польскіх адносінаў.

Лешак Шарэпка, у прыватнасці, заявіў:

«Урачыстае святкаванне Дня Перамогі выклікала ў мяне сумныя думкі. Мала хто ведае, што пад канец Другой сусветнай вайны на ўсіх франтах змагалася больш за 600 тысяч польскіх салдат. Пасля вайны частка з іх па палітычных прычынах не магла вярнуцца на радзіму. Існуе польскае «войска ценяў», так званае Катыньскае войска, да яго належыць больш за 20 тысяч афіцэраў, забітых у 1940 годзе па загадзе Сталіна. Яны пахаваныя на асобных могілках у Расеі і Украіне. І толькі ў Беларусі няма ні аднаго памятнага знака, хоць мы мяркуем, што каля 4 тысяч афіцэраў, у тым ліку беларусаў па нацыянальнасці, былі забітыя на гэтай зямлі».

Амбасадар Польшчы таксама нагадаў, што ў мінулым годзе польскі бок выдаў беларусам больш за 300 тысяч віз, і што Варшава выступае за запуск малога памежнага руху і лібералізацыі Еўразвязам візавай палітыкі для беларусаў, перадае «Радыё Свабода».

Беларускі бок ужо доўгі час тармозіць рэалізацыю пагадненняў аб малым памежным руху з Польшчай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках