15 траўня 2024, Серада, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў АГП затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг у Катыні

10
Актывістаў АГП затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг у Катыні

Моладзевыя актывісты АГП, якія ўзнялі ў гонар ахвяр катынскай трагедыі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, былі затрыманыя прадстаўнікамі расейскіх спецслужб.

Праўда, усяго толькі на 10 хвілін, для высвятлення асобы і тлумачэнняў з нагоды значэння сімволікі «Маладых дэмакратаў» (моладзевага крыла АГП) і нацыянальнага сцяга. На гэтым інцыдэнт быў вычарпаны, паведамляе прэс-служба АГП.

У Смаленску «Маладыя дэмакраты» апынуліся не выпадкова, а таму, што палічылі важным для сябе ушанаваць памяць расстраляных сталінскімі катамі ваеннапалонных і загінулых два гады таму ў авіякатастрофе сябраў польскай урадавай дэлегацыі.

У гэты дзень у мемарыяле «Катынь» у 20 кіламетрах ад горада прайшлі жалобныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай дзвюх трагедый.

«Мы прынялі ўдзел у жалобнай працэсіі, усклалі кветкі да манумента ахвярам катынскай расстрэлу, - распавёў Алег Корбан. - Была польская дэлегацыя, прадстаўнікі расейскіх уладаў, шмат міліцыі і прадстаўнікоў спецслужб у цывільным. Таксама мы наведалі аэрапорт «Смаленск-Паўночны», месца крушэння польскага авіялайнера. Там прайшоў жалобны мітынг. Цяпер вяртаемся дадому».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках