17 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «медыя-халяўшчыкі» зноў з'ехаліся ў Менск

6

Прэс-тур з удзелам прадстаўнікоў расейскіх і саюзных СМІ пачаўся сёння ў Менску.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Сёння журналісты наведаюць Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, дзе азнаёмяцца з экспанатамі выставы «Навукова-тэхнічныя дасягненні, праекты інжынерна-тэхналагічных універсітэтаў саюзнай дзяржавы» і прымуць удзел у адкрыцці I Форума «саюзнай дзяржавы» ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю і пленарным паседжанні «Расея-Беларусь : новыя стратэгічныя арыенціры». Таксама запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам ВНУ, падчас якой прадстаўнікі СМІ змогуць абмеркаваць пытанні двухбаковага беларуска-расейскага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, перспектыўныя праекты праграм «саюзнай дзяржавы», а таксама азнаёміцца з рэалізацыяй праекта па стварэнні разгалінаванай сістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў інжынерных спецыяльнасцяў у краінах СНД.

Праграмай тура прадугледжаны ўдзел журналістаў 24 мая ў круглым стале з генеральным канструктарам па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі, генеральным дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут машынабудавання» Міхаілам Высоцкім, намеснікам дырэктара па навуковай працы і інавацыйнай дзейнасці «Аб'яднанага інстытута машынабудавання» Сяргеем Паддубкам і маладымі навукоўцамі - студэнтамі і выпускнікамі тэхнічных ВНУ краіны. Таксама ў гэты дзень прадстаўнікі прэсы азнаёмяцца з рэалізацыяй саюзных праграм у дзяржаўным навуковай установе «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі» і сустрэнуцца з кіраўніцтвам машынабудаўнічага прадпрыемства ААТ «Амкадор».

У апошні дзень прэс-тура 25 мая ягоныя ўдзельнікі наведаюць ААТ «Беларускі аўтамабільны завод» і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Мерапрыемства прымеркаванае да правядзення I Форума «саюзнай дзяржавы» ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю з удзелам дзяржаўнага сакратара «саюзнай дзяржавы» Рыгора Рапоты. Арганізатарам прэс-тура для групы журналістаў выступае Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі сумесна са Сталым камітэтам «саюзнай дзяржавы» і Міністэрствам замежных спраў Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках