8 траўня 2024, Серада, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера фільма «Апошні дыктатар Еўропы» ў Варшаве

1

8 мая «Беларускі Дом у Варшаве» і кампанія «Free Belarus Now» прадстаўляе прэм'еру фільма «Апошні дыктатар Еўропы» ў Варшаве.

Паказ фільма будзе праходзіць пры падтрымцы Саюза на карысць дэмакратыі ў Беларусі і «Бюро салідарнасці з Беларуссю»

Фільм зняты рэжысёрам Мэцью Чарльзам і аператарам Хуанам Луісам Пасарэлі ў мінулым годзе і распавядае аб катаваннях, забойствах і знікненнях, арганізаваных уладамі Беларусі. Большая частка матэрыялаў была знятая таемна. «Апошні дыктатар Еўропы» прызнаны лепшым фільмам Лонданскага кінафестывалю незалежнага кіно, паведамляе «Беларускі Дом ў Варшаве».

У дыскусіі сярод іншых возьмуць удзел дырэктар «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і дырэктар «Беларускага Дома ў Варшаве» Зміцер Бародка.

Паказ фільма адбудзецца ў Collegium Civitas, aula A (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкаўскай).

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках