1 траўня 2024, Серада, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах зноў павалілі крыжы

13

Пра гэта паведаміў былы палітвязень, абаронца Курапатаў 2001-2002 гадоў Васіль Парфянкоў.

Грамадскі актывіст, абаронца Курапатаў 2002 года, былы палітвязень Васіль Парфянкоў кажа, што яму патэлефанаваў Алесь Макаеў і паведаміў, што ў Курапатах зноў валяць крыжы, перадае «Радыё Свабода».

Васіль жыве непадалёк і адразу ж накіраваўся ў Курапаты.

«Я пад'ехаў не з так званага цэнтральнага ўваходу, куды можна трапіць праз падземны пераход, а знізу, праз лясную дарогу. Там заўважыў адзін павалены крыж, пайшоў далей, туды, дзе стаяў намёт падчас абароны Курапатаў. Там заўважыў двух хлопцаў, якія плячыма штурхалі крыж. Ім гадоў па 17 - 18. Я крыкнуў: «Што вы робіце?» І яны пабеглі ў бок рынку «Аквабел» і «Бігз». Я іх не дагнаў. Выклікаў міліцыю. Група прыехала праз хвілін 20. Яны пачалі фатаграфаваць, як перакручаныя гэтыя крыжы».

Васіля Парфянкова ў міліцэйскай машыне апыталі, што ён бачыў, запісалі ягоныя паказанні.

У выходныя ў Курапаты трэба зноў склікаць талаку і аднаўляць крыжы, кажа Васіль Парфянкоў: «Улада ж гэтыя крыжы аднаўляць не будзе. Будуць аднаўляць людзі. Не хацелася б, каб гэта паўтарылася зноў».

Раней грамадскасць звярнулася да ўладаў забяспечыць ахову ўрочышча Курапаты, якое з'яўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасцю першай катэгорыі. Аднак у адказ упраўленне ўнутраных справаў Менскай вобласці прапанавала аргкамітэту дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій плаціць за ахову ўрочышча Курапаты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках