ЗША пашырылі санкцыі супраць РФ
- 1.05.2024, 20:54
- 6,052
У спісе авіякампанія «Перамога» і шмат прадпрыемстваў.
Мінфін ЗША пашырыў антырасейскія санкцыі, пад абмежаванні патрапіла авіякампанія «Перамога», вынікае з апублікаванага на сайце ўстановы паведамлення.
Абмежаванні супраць яе абгрунтаваныя тым, што кампанія займаецца дзейнасцю «ў сектары эканомікі Расейскай Федэрацыі, прызначаным для падтрымкі ваенна-прамысловай базы Расеі». Пастаўкі тавараў і паслуг для авіякампаніі Мінфін ЗША дазволіў прадоўжыць да 30 ліпеня 2024 года.
Таксама пад санкцыі патрапілі структуры групы «Сібантрацыт» – АТ «Разрэз Калыванскі», ТАА «Сібантрацыт Цепласетка», ТАА «Сібантрацыт Партовыя Сэрвісы», ТАА «Кіроўная кампанія Сібантрацыт».
Прадпрыемствы, якія трапілі пад абмежаванні:
аўтазавод «Урал»;
Бранскі аўтазавод;
Валгаградскі трактарны завод;
Яраслаўскі маторны завод;
Балхоўскі завод паўправадніковых прыбораў;
Фразінскі завод магутных транзістараў;
навукова-вытворчае аб'яднанне «Марс»;
«99 завод авіяцыйнага тэхналагічнага абсталявання»;
завод «Пратон»;
завод «Юпітэр» і інш.
У спіс таксама ўнесеныя навуковыя арганізацыі: 48-ы Цэнтральны навукова-даследчы інстытут Міністэрства абароны, новасібірскі Інстытут прыкладной фізікі, Мурамскае спецыяльнае канструктарскае бюро і інш.
Усяго ў новым санкцыйным пакеце амаль 300 фізічных і юрыдычных асобаў, а таксама арганізацый.