19 траўня 2024, Нядзеля, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З гранаты зрабілі кувалду - зваршчык загінуў, трактарыст у шпіталі

28
З гранаты зрабілі кувалду - зваршчык загінуў, трактарыст у шпіталі

На Парыцкім камбінаце будматэрыялаў у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці прагрымеў выбух.

У выніку загінуў зваршчык, а трактарыст апынуўся ў шпіталі, паведамляе TUT.by.

- Сапраўды, у нас сёння адбылася трагедыя, - распавёў дырэктар Парыцкага камбіната будматэрыялаў Пётр Бусел. - Трактарыст прывёз зваршчыку кувалду, у якой адвалілася ручка, і папрасіў яе прыварыць. Падчас зварачных работ адбыўся выбух. Зваршчык загінуў на месцы, а трактарыст, які знаходзіўся побач, дастаўлены ў шпіталь. Зараз яму робяць аперацыю.

Як высветлілася пасля візіту на камбінат будматэрыялаў спецыялістаў КДБ, у якасці кувалды трактарыст выкарыстоўваў гранату прамавугольнай формы.

На жаль, гэта далёка не першы падобны выпадак у краіне: на ўзбраенні яшчэ царскай расейскай арміі меліся так званыя «рдутлаўскія гранаты» узору 1914 - РГ-14, знешне вельмі нагадваюць цяжкую прамавугольную металічную балванку. Выкарыстоўваць іх у якасці кувалды, прыварыўшы ручку, спрабавалі шматлікія. Часам гэта ўжо сканчалася трагедыямі, падобнымі той, што здарылася сёння ў Парычах. Стала прычынай трагедыі менавіта РГ-14 або іншая падобная граната (напрыклад, нямецкая), зараз высвятляюць эксперты.

Тым не менш, заўважылі на камбінаце, трактарыст вазіў у сваёй машыне выбуханебяспечную кувалду ўжо досыць даўно. Пра тое, што гэта на самой справе граната з прываранай ручкай, ён нават не здагадваўся.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках