banner1 banner1 banner1

27.07.2012

Сёння Дзень Незалежнасці Беларусі важная навіна 164

0:34, — Палітыка

Сёння Дзень Незалежнасці Беларусі

22 гады таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах».

Менавіта з гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны. 27 ліпеня было абвешчана Днём незалежнасці Беларусі.

25 жніўня 1991 Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года.

Афіцыйныя ўлады адмянілі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Аляксандр Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень незалежнасці пачалі адзначаць у Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

Са святам, сябры!

Напісаць каментар (164)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+16
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+18
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: