9 траўня 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам скасуе дамову з аманскім інвестарам да 1 кастрычніка

9
Менгарвыканкам скасуе дамову з аманскім інвестарам да 1 кастрычніка

Менгарвыканкам падрыхтаваў праект плана па скасаванню інвестыцыйнай дамовы з аманскім інвестарам.

Пра гэта паведаміў БелТА старшыня камітэта эканомікі Менгарвыканкама Аляксандр Крэпак.

Дакумент знаходзіцца на стадыі ўзгаднення. Скасаванне павінна адбыцца на прымальных для абодвух бакоў умовах, тэрміны ўдакладняюцца. Чакаецца, што дадзеная праца завершыцца да 1 кастрычніка 2012 года.

«У бліжэйшы час, на працягу тыдня, мы сфарміруем падыходы па гэтым праекце. Канцэптуальна прапрацоўваем варыянты далейшага развіцця тэрыторыі з іншымі інвестарамі. Прадметна (з якога часу, на якіх умовах будзе рэалізоўвацца праект) можна будзе казаць пасля завяршэння працэдуры скасавання дамовы», - сказаў Аляксандр Крэпак.

Дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Султаната Аман адмовіўся ад рэалізацыі праекта ў цэнтры беларускай сталіцы. Праект прадугледжваў будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў межах вул. Я.Купалы - вул. М.Багдановіча - рака Свіслач. У складзе комплексу пяцізоркавы гатэль, элітныя жылыя дамы і гандлёвыя комплексы з харчовымі і нехарчовымі крамамі. Чакалася, што рэалізацыя праекта пачнецца ўжо ў 2011 годзе, а завершыцца да 2016 года. Агульны аб'ём інвестыцый ацэньваўся ў 150 млн. даляраў.

Згодна з указам № 93 ад 1 сакавіка 2010 года Дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Амана ў асобе створанага ім у Беларусі ЗТАА «Арол Пропеціз 4» атрымаў у прыватную ўласнасць участак у Менску. Адначасова з зямлёй ва ўласнасць «Арол Пропеціз 4» бязвыплатна перайшлі «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», 2-я гарадская клінічная бальніца і некаторыя іншыя будынкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках