17 траўня 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ будзе выпускаць аўтамабілі для пакістанскага войска?

10
МАЗ будзе выпускаць аўтамабілі для пакістанскага войска?

Беларуская кампанія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з вайсковымі арганізацыямі Пакістану.

Дэлегацыя на чале з Сяргеем Раманавым, намеснікам дырэктара навукова-тэхнічнага цэнтра МАЗ абмеркавала пытанні выпуску грузавых аўтамабіляў для войска гэтай краіны, паведамляе пакістанскае фінансавае выданне Business Recorder (пераклад - charter97.org).

Дэлегацыя правяла шэраг сустрэч, у тым ліку са старшынёй Рады па інвестыцыях Салімам Мандзівалай. Яны таксама выказалі зацікаўленасць у вытворчасці трактароў і іншых транспартных сродкаў у Пакістане ў сувязі з нізкім коштам вытворчасці, нізкімі падаткамі і таннай працоўнай сілай.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Беларусь таксама плануе будаванне трактарнага завода ў правінцыі Сінд у Пакістане.

Аб гэтым заявіў галоўны міністр правінцыі Саед Каім Алі Шах падчас сустрэчы з дэлегацыяй ТАА «Трайпл».

Міністр адзначыў, што правінцыя, арыентаваная на сельскую гаспадарку, такім чынам імкнецца механізаваць сваю эканоміку.

Старшыня Рады па інвестыцыях Пакістану Салім Мандзівала паведаміў, што ТАА «Трайпл» даўно хацела наладзіць вытворчасць трактароў у краіне. Для іх існуе велізарны рынак — Пакістан можа забяспечыць попыт на 100000 трактароў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках