9 траўня 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце ўшанавалі памяць Завадскага ўлёткамі і песняй (Фота, аўдыё)

5

У Брэсце ноччу 28 жніўня музычная група Freedom Shock правяла акцыю памяці Зміцера Завадскага, якому б сёння споўнілася 40 гадоў.

Завадскі, які працаваў да гэтага асабістым аператарам Лукашэнкі, змяніў прафесію і пачаў уласнае расследаванне, а неўзабаве знік пры нявысветленых абставінах. На думку міжнароднай грамадскасці, да знікнення журналіста датычны асабіста Лукашэнка і яго набліжаныя.

Групай Freedom Shock было расклеена больш 30 партрэтаў Зміцера Завадскага з надпісам «Сёння б яму споўнілася 40 гадоў» і кароткай інфармацыяй пра журналіста. Таксама група выклала ў інтэрнэце песню іх саліста Юрыя Догара, прысвечаную Завадскаму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках