18 траўня 2024, Субота, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за ветру ў Віцебску згас «вечны» агонь (Фотафакт)

14

У аўторак, 7 жніўня, Віцебск зноў апынуўся пад уладай моцнага ветру.

На плошчы Перамогі нават згас Вечны агонь, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Моцны парыў ветру, верагодна, патушыў полымя. Вечны агонь патух, і каля абеліска «Тры штыкі» адчуваўся моцны пах газу. Хтосьці з віцяблян выклікаў аварыйную службу, газавікі прыбылі прыкладна праз чвэрць гадзіны і проста запалілі агонь кінутай запалкай. Зрэшты, стыхія не здалася - неўзабаве полымя зноў згасла.

Гандлёвым палаткам на плошчы дасталося больш, чым у суботу. Невялікія былі літаральна раскіданыя па парку, у павільёнаў летніх кафэ сарваныя дахі, паваленыя парасоны. Адзін з павільёнаў - «Крыніцы» - быў і зусім перакулены ўверх нагамі.

Вецер 7 жніўня дзьмуў з хуткасцю 6 м/с, а максімальная хуткасць парываў дасягала 19 м/с. Тэмпература паднімалася да +31,9 градусаў Цэльсія.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках