17 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Дынько выключылі са спісу «невыязных»

Андрэя Дынько выключылі са спісу «невыязных»

Шэф-рэдактар «Нашай Нiвы» атрымаў ліст, з МУС, у якім выказваюцца прабачэнні, што яго памылкова ўключылі ў спіс «невыязных».

Ліст датуецца 9 верасня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер, перадае «Радыё Свабода».

Андрэя Дынько ссадзілі з цягніка «Менск - Вільнюс» 14 сакавіка. Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў Аддзел грамадзянства і міграцыі МУС па месцы жыхарства. Пазней Андрэю Дынько ў Аддзеле грамадзянства і міграцыі выдалі даведку, што ён уключаны ў спіс «невыязных» з Беларусі за «ухіленне ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву».

Спіс «невыяздных», у які трапілі два дзесяткі апазыцыйных палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і журналістаў, пачаў дзейнічаць з сакавіка гэтага года.

На канец жніўня ў спісе з гэтых людзей застаўся Андрэй Дынько.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках